Жыхар Брэста звярнуўся ў "камісію па вяртанні" і атрымаў тэрмін
![Суд прайшоў у Брэсцкім СІЗА](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/cizo_brest_6-12.jpg.webp?itok=5bkGmpvS)
Суд прайшоў у Брэсцкім СІЗА / Белсат
Жыхар Брэста звярнуўся ў "камісію па вяртанні" ў надзеі перапыніць вымушаную эміграцыю, але ў выніку апынуўся ў калоніі. Гісторыю 30-гадовага Ігара Неміровіча расказваюць праваабаронцы.
Мужчыну асудзілі за абразу Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса), дакладней, за фота з "абразлівым надпісам" у Instagram. Гэты пост ён размясціў яшчэ ў жніўні 2020-га. Справу разглядалі проста ў Брэсцкім СІЗА, хоць у пастанове суда гаворыцца, што працэс "праходзіў у адкрытым рэжыме".
Першы раз Ігара Неміровіча затрымалі паўтара года таму (у траўні 2022-га). Яго змясцілі пад хатні арышт, але ён збег і з'ехаў за мяжу. Увосень гэтага года ён звярнуўся ў "камісію па разглядзе зваротаў беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой" і вярнуўся дадому, але ў канцы верасня яго зноў затрымалі — і зноў за той жа пост. На працэсе ў Брэсцкім СІЗА Ігар цалкам прызнаў віну. У выніку суддзя Марыя Аліферук прызначыла яму год калоніі агульнага рэжыму.
![Житель Бреста обратился в "комиссию по возвращению" и получил срок](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/nem_6-12.jpg.webp?itok=gNZ8Jsl_)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.