Асуджанага ў Беларусі палітвязня, які вярнуўся з Польшчы, зноў будуць судзіць

Аляксандр Кулікоў

Аляксандр Кулікоў / spring96.org

Асуджанага ў Беларусі палітвязня Аляксандра Кулікова зноў будуць судзіць, паведамляюць праваабаронцы. Яго затрымалі ў пачатку лета адразу пасля вяртання з-за мяжы (вырашыў вярнуцца, бо яму паабяцалі, што яму будзе абраная мера пакарання, не звязаная з пазбаўленнем волі). Магілёўца абвінавацілі ў "абразе" Аляксандра Лукашэнкі і "паклёпе" на яго. У ліпені суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў Кулікова вінаватым і асудзіў да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. Ён знаходзіцца ў турме № 4 у Магілёве.

6 снежня Магілёўскі абласны суд у закрытым рэжыме распачне новы судовы працэс у дачыненні да Аляксандра Кулікова. Яму інкрымінаваныя "стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім", "удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу" і "праходжанне навучання або іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці". Судовы працэс будзе весці Дзяніс Кічыгін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі