Жыхар Мінска пасварыўся з дзяўчынай і разбіў прыпынак
Разбіты прыпынак / @police_minsk
Жыхар Мінска пасварыўся з дзяўчынай і ад злосці разбіў прыпынак на вуліцы Галубка. Гэта высветлілася ўжо падчас размовы супрацоўнікаў міліцыі з падазраваным. Яму 19 гадоў. Пра інцыдэнт расказалі ў прэс-службе ГУУС.
У той вечар ён выпіваў. Калі апынуўся на вуліцы, пачаў перапісвацца з дзяўчынай, узнікла сварка. Хлопец раззлаваўся і стаў біць нагамі па прыпынку, шкло разбілася.
Супраць мінчука распачалі крымінальную справу за хуліганства. Акрамя таго, хлопец павінен будзе вярнуць страту ў суме звыш 34 тысячы рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.