Жыхара Баранавічаў асудзілі на "хатнюю хімію", абвінаваціўшы ў здзеку са сцяга
У Баранавічах асудзілі на год "хатняй хіміі" Віталя Галавача, абвінавачанага ў здзеку з дзяржаўнага сцяга, пішуць праваабаронцы "Вясны".
Падрабязнасцяў з суда над мужчынам практычна няма. Праваабаронцы ведаюць толькі, што ён сфатаграфаваўся з чырвона-зялёным сцягам на фоне нацысцкай свастыкі і вывесіў гэты фатаздымак ў сацыяльныя сеткі.
Таксама паведамляецца, што ў Віталя дзіця з інваліднасцю і жонка з анказахворваннем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.