Жанчыну аштрафавалі за фота бел‑чырвона-белага торта
Торт з "Пагоняй" / Ілюстрацыйнае фота https://www.facebook.com/ALahviniec
Жыхарку Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці аштрафавалі на 1850 рублёў за фота бел‑чырвона-белага торта з гербам "Пагоня". Яна яго змясціла ў "Аднакласніках", і гэта заўважылі, піша mediazona.by.
Адміністрацыйную справу разглядаў у пачатку траўня суд Чашніцкага раёна. Ён прызнаў, што публікацыяй згаданага фота жанчына "прыняла ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве".
Рэжым актыўна змагаецца супраць бел-чырвона-белай сімволікі, пад якой праходзілі масавыя пратэсты 2020-га, і пра гэта беларусы добра памятаюць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.