Жылыя дамы на Міншчыне перавялі ў рэжым пратаплівання

Як паведаміў БЕЛТА выканаўца абавязкаў генеральнага дырэктара прадпрыемства “Жыллёва-камунальная гаспадарка Мінскай вобласці” Юрый Гумінскі, поўнае адключэнне ацяплення — даволі складаны працэс, таму вырашана проста знізіць аб’ем падачы цяпла.


Па яго словах, камунальныя службы Міншчыны гатовыя працаваць, калі зноў пахаладае: усе сістэмы запушчаныя, распаветраныя. Гумінскі таксама адзначыў, што на дадзены момант да цяпла падключылі ўсе аб’екты соцкультбыта і жылога фонду. А вось уладальнікі адміністратыўных будынкаў не спяшаюцца ўключаць батарэі: толькі ў 20% такіх аб’ектаў далі цяпло. Гэта звязана з тым, што арганізацыі такім чынам хочуць зэканоміць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі