"Жывы ланцуг" у Мінску прастаяў паўгадзіны, яго хапіла на два кварталы

"Жывы ланцуг" у Мінску прастаяў паўгадзіны, яго хапіла на два кварталы

29 снежня а 15-й апазіцыя планавала правесці "Жывы ланцуг" супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі. Пратэстоўваў было няшмат. Ланцуг расцягнуўся ўздоўж праспекта Незалежнасці ўсяго на два кварталы — ад Галоўпаштамта да МУС.

Сярод тых, хто ўзяўся за рукі супраць інтэграцыі, былі старшыня руху "За Свабоду!" Юрась Губарэвіч, намеснік старшыні Белаарускай партыі "Зялёныя" Зміцер Кучук, сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі, прадстаўнікі Моладзевага блоку.

Сілавікі не перашкаджалі акцыі і не затрымлівалі яе ўдзельнікаў. "Жывы ланцуг" прайшоў пад кантролем супрацоўнікаў ДАІ, якія стаялі ўздоўж дарогі і папярэджвалі прысутных, каб тыя не выходзілі на праезную частку.

Нагадаем, вулічныя пратэсты пачаліся 7 снежня. Тады ў "Жывы ланцуг" сталі некалькі сотняў чалавек, ён расцягнуўся ад Плошчы Незалежнасці да Цырка, то бок амаль на 1,5 км. Але паступова пратэсты пачалі спадаць, а надвор'е з восеньскага стала сапраўдным зімовым. Верагодна, ланцуг 29 снежня стаў апошняй пратэстнай акцый супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі ў 2019 годзе.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі