Следчыя не знайшлі злачынства ў стральбе кіраўніка агракамбіната па сабаках

Следчыя не знайшлі злачынства ў стральбе кіраўніка агракамбіната па сабаках

Магілёўскае абласное ўпраўленне Следчага камітэта не знайшло складу злачынства ў дзеяннях выканаўцы абавязкаў дырэктара агракамбіната "Усход" Віктара Рабцава. Яго правяралі на парушэнне артыкула Крымінальнага кодэксу "Жорсткае абыходжанне з жывёламі". 

З высновамі Селадчага камітэта не згодныя зоаабаронцы. Яны працягваюць збіраць подпісы пад петыцыяй за зняцце Рабцава з пасады і збіраюцца адправіць яе кіраўніку вобласці, піша tut.by.

Здарэнне адбылося 7 студзеня. Кіраўнік агракамбіната "Усход" Віктар Рабцаў страляў з пнеўматыкі па сабаках на дзвюх фермах. У выніку адзін сабака пазбавіўся вока, другому куля трапіла ў шыю.

Рабцаў не адмаўляе, што страляў, але падкрэслівае: ён адпуджваў жывёлаў, якія паводзіліся агрэсіўна, а не цэліў у іх. Кіраўнік агракамбіната падкрэслівае, што на тэрыторыі фермы не павінна быць сабак, якія свабодна бегаюць. "Гэта парушэнне санітарных нормаў, за якое могуць выпісаць сур'ёзны штраф. Дый не ў штрафе справа, а ў здароўі людзей і жывёлы. Мала таго што сабакі агрэсіўна сябе паводзяць, дык яны яшчэ могуць стаць распаўсюджвальнікамі шаленства — недалёка лес, лісы", — тлумачыць ён

У Следчым камітэце кажуць, што нанесеныя сабакам пашкоджанні не з'яўляюцца калецтвам. Да такой высновы прыйшла судова-ветэрынарная экспертыза. Таму ў дзеяннях Рабцава следчыя не знайшлі складу злачынства, прадугледжанага артыкулам за жорсткае абыходжанне з жывёлай.

Дарэчы, пасля таго інцыдэнту, кажа Рабцаў, адна супрацоўніца прывяла на фкрму свайго хатняга сабаку. Яе пазбавілі прэміі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі