Зніклы маладафронтавец Латышаў знайшоўся ў войску

Зніклы маладафронтавец Латышаў знайшоўся ў войску

Зніклы маладафронтавец Аляксандр Латышаў знайшоўся ў войску, піша на сваёй старонцы ў Facebook сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Павел Севярынец. Яго прызвалі ў Гомелі і ён знаходзіцца ў каранціне ў вайсковай частцы пад Лепелем. Гэта — 52-гі спецыяльны пошукавы батальён.

Пра тое, што 15 лістапада на беларуска-ўкраінскай мяжы знік маладафронтавец Аляксандр Латышаў, днямі паведаміў Севярынец. Ён нават дапускаў арышт і абвінавачванне ў шпіянажы. На шчасце, да гэтага не дайшло.

Латышаў са Жлобінскага раёна. Ён — былы ўдзельнік праграмы Каліноўскага, вучыўся ў Польшчы, але пасля вярнуўся ў Беларусь. У 2014 годзе яго адпраўлялі на прымусовую псіхіятрычную экспертызу. Паводле Севярынца, "ніякіх адхіленняў, вядома, не знайшлі". Месяц таму Аляксандра Латшава дапытваў супрацоўнік спецслужбаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі