Знізіліся курсы долара, еўра і расійскага рубля
У пятніцу на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках курс долара знізіўся на 10 рублёў і складае 8670 рублёў, курс еўра знізіўся таксама на 10 — да 11150. Курс расійскага рубля складае 276 беларускіх рублёў (учора — 276,5).
Нагадаем, у чацвер курс долара вырас на 30 рублёў, а курс еўра — на 10.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net