Золатавалютныя рэзервы Беларусі за травень знізіліся на 3,7 мільёна долараў

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за травень знізіліся на 3,7 мільёна долараў

Па стане на 1 чэрвеня міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі склалі 7 879,3 мільёнаў долараў ЗША (у эквіваленце), паведамляе прэс-служба Нацбанка.

За травень золатавалютныя рэзервы краіны страцілі 3,7 мільёна долараў (0,05%). Дарэчы, у красавіку назіраўся рост ЗВР на 96,4 мільёна долараў (1,2%).

Зніжэнне ЗВР у Нацбанку тлумачаць планавай выплатаў знешніх і ўнутраных пазык на суму каля 220 мільёнаў долараў.

Падтрыманню ўзроўню ЗВР спрыялі купля замежнай валюты Нацбанкам, паступленне валюты ў бюджэт, у тым ліку ад продажу Міністэрствам фінансаў валютных аблігацый, а таксама рост коштаў на золата.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі