Зорка “Сэксу ў вялікім горадзе” чытае кнігу Святланы Алексіевіч

Зорка “Сэксу ў вялікім горадзе” чытае кнігу Святланы Алексіевіч

Зорка серыялу “Сэкс у вялікім горадзе” Сара Джэсіка Паркер выклала ў Інстаграм фотаздымак кнігі Святланы Алексіевіч “Час сэканд-хэнду”, якую цяпер чытае. Разам з творам нобелеўскай лаўрэаткі па літаратуры акторка чытае таксама раман амерыканскай пісьменніцы Брыт Бенет “Мамы” і дакументальную кнігу “Пазалочаная лютасць” пра Дональда Трампа.

“Сняданак, абед і вячэра. Праглыну. І абсмакчу да косткі”, — напісала Паркер пра свой літаратурны рацыён.

Кнігі Святланы Алексіевіч набываюць усё большую папулярнасць у Злучаных Штатах. Яе кніга “Час сэканд-хэнду” стала там бестсэлерам — штотыдня прадаецца па некалькі тысяч асобнікаў.

Breakfast, lunch and dinner. I will devour. And savor the marrow. X, sj

Фото опубликовано SJP (@sarahjessicaparker)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі