"ЗОЖ", "Баста!" і "карыта": што вандалы пішуць на “Табакерках”
"Табакерка" ў Мінску / Еўрарадыё
Першы кіёск "Табакерка" пачаў працаваць у Беларусі ў верасні 2019 года. Мала што яшчэ выклікала такую хвалю раздражнення... Людзі аказаліся ў прынцыпе не гатовыя да 2,5 тысячы тытунёвых кіёскаў на вуліцах гарадоў. Дык яшчэ і ставіць іх пачалі ў не вельмі прыдатных для гэтага месцах: непадалёк ад школ і бальніц, пасярод тратуараў і нават на веласіпеднай дарожцы!
Народная нелюбоў праяўляецца ў тым, што вандалы па ўсёй краіне працягваюць распісваць "Табакеркі" самымі рознымі графіці. Многія павільёны яшчэ не пачалі працаваць — таму цяпер уяўляюць сабой выдатную антырэкламу тытуню і курэння. Мы зрабілі падборку.
На “Табакерках” нямала надпісаў на беларускай мове. “Моладзь за здаровы лад жыцця”!
Літара “O” ў форме кельцкага крыжа можа абазначаць прыналежнасць графіціста да ўльтраправых або да футбольных фанатаў. Або і да тых і да другіх адначасова.
А да сценкі гэтай "Табакеркі" прыклеілася не графіці, а цэлае ананімнае пасланне, адрасаванае Аляксандру Рыгоравічу. Цікава, каму гэта?
Не ўсе з "вулічных мастакоў" за здаровы лад жыцця. На паўднёвым захадзе Мінска журналісты Еўрарадыё знайшлі прапанову ад наркадылера. Наіўным мінчукам прапаноўваюць "працу" закладчыкамі сінтэтычных наркотыкаў:
Ёсць надпісы, сэнс якіх зразумець цяжка. Магчыма, аўтар проста практыкаваўся ў каліграфіі:
За паўгода на тэму "Табакерак" з'явілася мноства фотажаб:
Цікавы ракурс. Стэнд "Выбары" схаваўся за кіёскам, як за старэйшым братам. Маўляў, падыдуць па цыгарэты — мо і на мяне паглядзяць.
Колькі каштуе “Табакерка”
Еўрарадыё даведалася кошт кіёска "Табакерка". Аказалася, яны нятанныя: адзін гандлёвы павільён абыходзіцца ў 13 тысяч рублёў. Крыўдна, напэўна, што гэтыя нятанныя кіёскі не проста не любяць, а яшчэ і імкнуцца сапсаваць знешні выгляд...
Вось так "Табакерка" выглядае знутры:
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.