Зранку 17 верасня на плошчы Перамогі пагас Вечны агонь
Зранку 17 верасня на плошчы Перамогі ў Мінску пагас Вечны агонь. Звесткі пра гэта з'явіліся ў сацсетках.
Як піша TUT.by, на месца здарэння выязджалі супрацоўнікі "Мінгазу" і МНС. Праўда, дапамога ратавальнікаў не спатрэбілася: з праблемай справіліся газавікі.
З Вечным агнём у розных беларускіх гарадах такое часам здараецца: у Мінску і Гродне было ў 2016-м, у Віцебску — у 2018-м, у Гомелі — у 2010-м. Як правіла, прычынай становіцца непагадзь.
Пагас Вечны агонь у Мінску / koko.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.