ЗША: 90% расійскіх авіяўдараў не былі накіраваны супраць "Ісламскай дзяржавы"
![ЗША: 90% расійскіх авіяўдараў не былі накіраваны супраць "Ісламскай дзяржавы"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1294501579ria715.jpg.webp?itok=wosUdvFH)
Прадстаўнік дзярждэпартамента ЗША Джон Кірбі абвінаваціў Расію ў нанясенні авіяўдараў па сірыйскай апазіцыі. Паводле яго слоў, толькі 10% атак з паветра прыпадае на тэрарыстаў з "Ісламскай дзяржавы" ды "Аль-Кайды". Астатнія ўдары расійская авіяцыя нанесла па пазіцыях і базах сірыйскай апазіцыі, якая змагаецца супраць рэжыму Башара Асада (менавіта яго падтрымлівае Масква), інфармуе ВВС.
Расія працягвае заяўляць, што змагаецца толькі з групоўкамі, якія былі прызнаныя тэрарыстычнымі.
![ЗША: 90% расійскіх авіяўдараў не былі накіраваны супраць "Ісламскай дзяржавы"](/sites/default/files/paragraphs/image/sir.jpg)