ЗША дадалі ў санкцыйны спіс міністра юстыцыі Беларусі Алега Сліжэўскага

ЗША дапоўнілі "санкцыйны спіс" двума персонамі: нігерыцам і беларусам​
ЗША дапоўнілі "санкцыйны спіс" двума персонамі: нігерыцам і беларусам​

США дапоўнілі свой санкцыйны спіс міністрам юстыцыі Беларусі Алегам Сліжэўскім. Цяпер на яго распаўсюджваюцца візавыя санкцыі і замарозка актываў на тэрыторыі Злучаных Штатаў (калі такія ў Сліжэўскага маюцца).

Алег Сліжэўскі ўжо быў фігурантам амерыканскага санкцыйнага спісу. Яшчэ ў 2008 годзе ён трапляў пад санкцыі ЗША як начальнік упраўлення грамадскіх аб'яднанняў Мінюста.

Наогул санкцыі ЗША 28 чэрвеня пашыраныя на двух чалавек. Беларускі міністр юстыцыі аказаўся ў адной кампаніі з грамадзянінам Нігера Усманам Ільясу Джымбам. Гэта адзін з лідараў "Ісламскай дзяржавы" (арганізацыя забароненая) у Афрыцы.

21 чэрвеня, калі Еўрасаюз прыняў "чацвёрты пакет" санкцый у дачыненні да беларускіх афіцыйных асоб і прадпрыемстваў, ЗША дапоўнілі свой блэкліст 16-ю персонамі і 5-ю юрыдычнымі асобамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі