ЗША і ЕС гатовыя пашырыць санкцыі супраць Расіі

ЗША і амерыканскія саюзнікі гатовыя пашырыць і паглыбіць санкцыі супраць Расіі. Пра гэта, па звестках РБК, заявіла прэс-сакратар Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Джэн Псакі.

У прыватнасці, яна заявіла, што Вашынгтон сумесна з Еўрасаюзам працуюць над тым, каб сумесна павялічыць выдаткі Расіі "за яе непрымальныя паводзіны". Па словах прадстаўніцы Дзярждэпу, Еўрасаюз абмяркоўвае пашырэнне свайго санкцыйнага спіса "прарасійскімі сепаратыстамі".

Новыя санкцыі супраць Расіі будуць уведзеныя, калі не будзе знойдзена магчымасцяў вырашыць канфлікт на ўсходзе Украіны.

Нагадаем, у сераду NATO пацвердзіла звесткі АБСЕ, што Расія працягвае ўводзіць войскі і цяжкую вайсковую тэхніку ва Украіну. Мінабароны Расіі, а таксама намеснік пастаяннага прадстаўніка Расіі пры ААН Аляксандр Панкін абвяргаюць гэтую інфармацыю.

Фота — huffingtonpost.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі