ЗША падбіраюць прыдатную кандыдатуру спецыяльнага амбасадара па Беларусі

ЗША падбіраюць новага амбасадара па Беларусі / pixabay.com
ЗША падбіраюць новага амбасадара па Беларусі / pixabay.com

Дзярждэпартамент ЗША "шукае прыдатную кандыдатуру" на пасаду спецыяльнага амбасадара па Беларусі.

Пры гэтым плануецца, што працаваць дыпламат будзе ў Вільні, а не ў Мінску, перадае CNN. З гэтай прычыны намесніца дзяржсакратара па палітычных пытаннях Вікторыя Нуланд назвала яго працу складанай.

Па яе словах, Дзярждэп вядзе актыўныя кансультацыі з беларускай апазіцыяй і Святланай Ціханоўскай. Пакуль што пошукі кандыдатуры працягваюцца. "Спадзяюся, што ў недалёкай будучыні нам будзе пра каго з вамі пагаварыць", — дадала Нуланд.

Былая амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулія Фішэр пакінула пасаду ў чэрвені 2022 года. Яна так і не змагла трапіць у Беларусь, бо мінскія ўлады не выдалі ёй візу. Апошнія месяцы Фішэр працавала з Вільні. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі