ЗША пашыраюць санкцыі супраць прадстаўнікоў Расіі
Новыя санкцыі ЗША закрануць 17 расійскіх кампаній і сем прыватных асоб.
Пра гэта паведамляе "Газета.Ru" са спасылкай на агенцтва Bloomberg. Пад дзеянне санкцый трапляюць прадстаўнік прэзідэнта Расіі ў Крыме Алег Белавенцаў, дырэктар карпарацыі "Растэх" Сяргей Чэмезаў, віцэ-прэм'ер Дзмітрый Козак, кіраўнік "Раснафты" Ігар Сечын, старшыня камітэта па міжнародных справах Дзярждумы Аляксей Пушкоў, дырэктар Федэральнай службы аховы Яўген Мураў і першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Вячаслаў Валодзін.
Раней прэзідэнт Злучаных Штатаў Барак Абама пацвердзіў, што ЗША ў панядзелак абвесцяць пра пашырэнне санкцыйнага спісу.
Фота — АР