ЗША пазбаўляюць Расію гандлёвых ільготаў
Гэтыя ільготы дзейнічалі ў рамках Агульнай сістэмы прэферэнцый для краін у стадыі развіцця.
Пра новыя санкцыі ў сераду паведаміў прэзідэнт ЗША Барак Абама, перадае ВВС.
У лісце амерыканскага прэзідэнта кангрэсу гэты крок тлумачыцца тым, што "Расія дастаткова прасунулася ў эканамічным развіцці і палепшыла гандлёвую канкурэнтаздольнасць, чаго не прадугледжвае цяперашні спрыяльны рэжым".
Прэс-сакратар Белага дома Джэй Карні растлумачыў, што рашэнне прэзідэнта прывядзе да павышэння мытных тарыфаў для імпарту з Расіі.
Па словах прэс-сакратара Савета нацыянальнай бяспекі ЗША Кэйтлін Хэйдэн, крок Абамы асабліва дарэчны ў святле дзеянняў Расіі супраць Украіны.
Фота — sitv.ru