ЗША плануюць істотна пашырыць падрыхтоўку ўкраінскіх салдат

Калі праект ухваляць, то амерыканскія інструктары будуць вучыць па-новаму і большую колькасць украінскіх байцоў / Мінабароны Украіны
Калі праект ухваляць, то амерыканскія інструктары будуць вучыць па-новаму і большую колькасць украінскіх байцоў / Мінабароны Украіны

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна разглядае магчымасць значна пашырыць падрыхтоўку ўкраінскіх салдат. Пра гэта піша CNN са спасылкай на інфармаваных амерыканскіх чыноўнікаў.

Гаворка ідзе пра павелічэнне колькасці байцоў, якіх будуць рыхтаваць амерыканскія інструктары. Мяркуецца, што кожны месяц на амэрыканскай базе ў Нямеччыне будуць праходзіць навучанне да 2500 ўкраінскіх вайскоўцаў. Навучанне таксама будзе праходзіць па-іншаму — украінскіх салдат будуць вучыць больш складанай тактыцы бою, у прыватнасці, як каардынаваць манеўры пяхоты з артылерыйскай падтрымкай. CNN адзначае, што гэтыя вучэнні могуць быць больш “інтэнсіўнымі і складанымі", чым тыя, што былі ва ўкраінскіх вайскоўцаў у Польшчы ці Вялікабрытаніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі