ЗША плануюць прызнаць ПВК Вагнера транснацыянальнай злачыннай арганізацыяй
ПВК Вагнера / zmina.info
На наступным тыдні Злучаныя Штаты прызнаюць прыватную вайсковую кампанію Вагнера, якая ваюе ва Украіне, транснацыянальнай злачыннай арганізацыяй. Пра гэта інфармагенцтву Reuters сказаў высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі ЗША.
"На наступным тыдні мы таксама ўвядзем дадатковыя санкцыі супраць ПВК Вагнера і сеткі яе падтрымкі на некалькіх кантынентах", — адзначыў чыноўнік.
Прызнанне кампаніі транснацыянальнай злачыннай арганізацыяй замарожвае любыя яе актывы ў ЗША і забараняе амерыканцам прадастаўляць ёй сродкі, тавары ці паслугі.
Прадстаўнік амерыканскага кіраўніцтва нагадаў, што ўдзельнікі ПВК Вагнера учыняюць масавыя зверствы і парушаюць правы чалавека. "Мы будзем пастаянна працаваць над тым, каб ідэнтыфікаваць, выявіць і пераследваць тых, хто дапамагае ПВК Вагнера", — дадаў ён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.