ЗША прыпыняюць дамову з Беларуссю аб узаемным выкарыстанні "неба"
![Неба над Белым домам / Reuters](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/rtx7fqg4.jpg.webp?itok=LNtRcRtb)
Неба над Белым домам / Reuters
ЗША прынялі рашэнне прыпыніць дзеянне дамовы з Беларуссю аб узаемным выкарыстанні паветранай прасторы. Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Белага дома Джэн Псакі, апублікаванай 29 траўня.
Дамова была заключаная ў 2019 годзе.
Напярэдадні Дзярждэпартамэнт ЗША папярэдзіў амерыканскіх грамадзян, што не варта падарожнічаць ў Беларусь. А Федэральнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі ЗША выдала апавяшчэнне для лётчыкаў, у якім рэкамендуе праяўляць "скрайнюю асцярожнасць пры планаванні палётаў у паветранай прасторы Беларусі".
![США приостанавливают договор с Беларусью о взаимном использовании "неба"](/sites/default/files/styles/round_photo/public/paragraphs/round_photo/psaki2905.jpg.webp?itok=ZSC8x4fm)
Усё гэта праз рэйс Ryanair Афіны — Вільня, пасаджаны ў Мінску 23 траўня. У Белым доме лічаць, што самалёт быў развёрнуты над Беларуссю пад прыдуманай падставай. Разам з арыштам журналіста Рамана Пратасевіча гэта стала прамым парушэннем міжнародных нормаў.
Белы дом заклікае Аляксандра Лукашэнку дазволіць правесці вартае даверу міжнароднае расследаванне падзей 23 траўня, неадкладна вызваліць палітычных зняволеных і ўступіць ва "ўсёабдымны і сапраўдны палітычны дыялог з лідарамі і групамі грамадзянскай супольнасці", каб правесці свабодныя выбары прэзідэнта пад эгідай і кантролем АБСЕ.
Тым часам неба для беларускіх самалётаў закрылі ўсе яе краіны-суседкі, акрамя Расіі. Беларуская авіякампанія "Белавія" вымушаная была спыніць спалучэнне з многімі краінамі. Яна ўжо абвясціла аб скарачэннях.
![США приостанавливают договор с Беларусью о взаимном использовании "неба"](/sites/default/files/paragraphs/image/photo2021-05-2810-40-16.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.