ЗША шукаюць у сектары Газа закладнікаў з дапамогай беспілотнікаў
Горад Газа ўжо акружаны ізраільскімі вайскоўцамі
ЗША шукаюць у сектары Газа закладнікаў з дапамогай разведвальных беспілотнікаў, паведамляе Reuters са спасылкай на ананімных амерыканскіх чыноўнікаў. Пасля атакі ХАМАС 7 кастрычніка на Ізраіль зніклымі без вестак лічацца дзесяць амерыканцаў. Улады ЗША не выключаюць, што іх могуць утрымліваць тэрарысты ў сетцы падземных тунэляў.
Адна з крыніц інфармацыйнага агенцтва распавяла, што амерыканскія дроны лётаюць над сектарам Газа ўжо тыдзень.
Тэрарысты ХАМАС узялі ў закладнікі больш за 240 чалавек, сярод якіх ёсць замежнікі, у тым ліку грамадзяне Германіі. Раней стала вядома, што Германія перакінула на Кіпр элітны спецназ, які спецыялізуецца на вызваленні закладнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.