ЗША ўвялі новы пакет санкцый супраць Беларусі
Новыя абмежаванні закранулі ў тым ліку 19 фізічных асоб і 12 арганізацый / flickr.com
ЗША ўвялі новы пакет санкцый супраць Беларусі, паведамляе Мінфін краіны.
Новыя абмежаванні закранулі 19 фізічных асоб, 12 арганізацый і 3 паветраныя судны.
У спісе фігуруюць у тым ліку Дзмітрый Лукашэнка, сенатар Дзмітрый Баскаў, старшыня Дзяржпамежкамітэта Анатоль Лапо, начальнік ГУБАЗіК Андрэй Паршын.
Таксама ў спісе "Беларуская калійная кампанія", "Трансавіяэкспарт", "Слаўкалій", "Белтэхэкспарт", "Агат — электрамеханічны завод", "Аграрасквіт", "140 рамонтны завод", "Кідма тэк", "ГардСэрвіс", "Пеленг", Прэзідэнцкі спартыўны клуб і "ЦЭНТРКУРОРТ".
Як паведамляла Еўрарадыё, Рада Еўрасаюза прыняла ў чацвер пяты пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам. У новы пакет уключаныя 25 фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку авіякампанія "Белавія". 17 чалавек увайшлі ў спіс за дачыненне да перавозкі мігрантаў і за парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.