ЗША выдзеліць да $30 мільёнаў на падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі
Будынак Кангрэса ЗША / РИА Новости
Камітэт па асігнаванням Палаты прадстаўнікоў ЗША выступіў за павелічэнне аб'ёму міжнароднай дапамогі для грамадзянскай супольнасці Беларусі з 11 да 30 мільёнаў долараў.
У афіцыйнай справаздачы ведамства гаворыцца, што гэтыя сродкі павінны быць накіраваны грамадзянскай супольнасці Беларусі і незалежным СМІ для захавання правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства закона ў Беларусі.
"... Камітэт высока ацэньвае працу беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ, абаронцаў правоў чалавека, прафсаюзаў і іншых актывістаў, якія змагаюцца за свабоду і дэмакратыю і падтрымлівае права беларусаў на свабодныя і справядлівыя выбары і будучыню, вольную ад аўтарытарнага кіравання і злаякаснага ўплыву знешніх сіл", — паведамляецца ў справаздачы і падкрэсліваецца, што камітэт "глыбока занепакоены дзеяннямі ўрада Беларусі, дзе працягваецца жорсткі прыгнёт беларускага народа".
Лёс прапановы Палаты прадстаўнікоў вызначыць галасаванне ў Сенаце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.