Зяленскага шакавалі ў Харкаве: за 10 гадоў завод вырабіў толькі адзін танк

Зяленскага шакавалі ў Харкаве: за 10 гадоў завод вырабіў толькі адзін танк

Уладзіміра Зяленскага шакавалі ў Харкаве: за 10 гадоў "Завод імя Малышава", які ў савецкія часы вырабляў 900 танкаў за год, за апошнія 10 гадоў выпусціў толькі адзін танк для ўкраінскіх Узброеных сіл. Прэзідэнт Украіны даручыў ураду сумесна з сілавікамі тэрмінова выправіць сітуацыю на гэтым і іншых прадпрыемствах "абаронкі", у тым ліку і з запазычанасцю па заробках (у шэрагу выпадкаў яна дасягала 4 гадоў!), і з умовамі працы (у некаторых цэхах людзі зімой працавалі пры тэмпературы 0 градусаў), інфармуе hromadske.ua.

6 лістапада Зяленскі наведаў некалькі харкаўскіх прадпрыемстваў "Украбаронпрама". "Я ў шоку, — прызнаўся ён. — Мы да людзей ставімся як да быдла, а пасля хочам, каб яны паважалі ўладу, Украіну, нікуды не выязджалі".

Зяленскага шакавалі ў Харкаве: за 10 гадоў завод вырабіў толькі адзін танк
УНІАН

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі