Зяленскі адрэагаваў на выдачу "вагнераўцаў" Расіі: "Це погана історія"

Зяленскі адрэагаваў на выдачу "вагнераўцаў" Расіі: "Це погана історія"

Уладзімір Зяленскі адрэагаваў на выдачу Расіі затрыманых у Беларусі байцоў прыватнай вайсковай кампаніі "Вагнер". Прэзідэнт Украіны відавочна расчараваны рашэннем афіцыйнага Мінска. "Вагнераўцаў" ён называе дэманамі сучаснай вайны. А іх выдачу — учынкам "дзіўным, некарэктным і зусім непрымальным". 

"Па-першае, [дзіўна, некарэктна і зусім непрымальна] казаць публічна пра нейкае меркаванае ўмяшанне Украіны ва ўнутраныя працэсы ў Беларусі. Гэта дакладна не так.

Па-другое, ЛЮДЗІ, ЯКІ РЭАЛЬНА маюць дачыненне да ўмяшання ў справs БЕЛАРУСІ І УКРАІНЫ — у першую чаргу, Украіны — ДЭМОНСТРАТЫЎНА АДДАЮЦЬ ТРЭЦЕМУ БОКУ.

Гэта дрэнная гісторыя. Гісторыя, у якой яўна пагрэбавалі даверам, аб'ектыўнасцю і адэкватнай ацэнкай негатыўных наступстваў", — напісаў Уладзімір Зяленскі на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку".

29 ліпеня агенцтва БЕЛТА са спасылкай на праваахоўныя органы паведаміла пра прыбыццё ў Беларусь "больш як 200 баевікоў для дэстабілізацыі абстаноўкі ў перыяд выбарчай кампаніі". Уночы на 28 ліпеня 32 з іх былі затрыманыя ў санаторыі пад Мінскам. Калі верыць афіцыйнай версіі, мужчыны паводзілі сябе падазрона для адпачывальнікаў: не пілі, не гулялі, хадзілі ў "мілітары", "вывучалі тэрыторыю і абстаноўку". Пазней з'явілася інфармацыя, што затрыманыя — баевікі "замежнай прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера".

Гэтую версію на тэрмінова скліканым пасяджэнні пацвердзіў Аляксандру Лукашэнку старшыня КДБ Валерый Вакульчык. Раніцай 30 ліпеня кіраўнік Савета бяспекі Беларусі Андрэй Раўкоў заявіў журналістам, што заведзена крымінальная справа, баевікі абвінавачваюцца ў падрыхтоўцы тэрактаў на тэрыторыі нашай краіны, вядзецца пошук астатніх 170 чалавек. А СК паведаміў, што затрыманыя байцы расійскага ЧВК "Вагнер" звязаныя з Youtube-блогерам Сяргеем Ціханоўскім і яго прыхільнікамі.

Чаму такіх сур'ёзных злачынцаў, ваколь якіх было столькі шуму, проста ўзялі і выдалі Расіі?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі