Зяленскі плануе прыехаць у Вільню

Уладзімір Зяленскі / Reuters
Уладзімір Зяленскі / Reuters

Уладзімір Зяленскі плануе прыехаць у Вільню. Украінскі прэзідэнт прыме ўдзел у саміце NATO. Пра такія планы распавёў амбасадар Украіны ў Літве Пётр Бешта.

"Мы гэта плануем, — кажа дыпламат. — Першае, што нам трэба, гэта запрашэнне, паколькі Украіна не з'яўляецца чальцом NATO. Мы спадзяемся атрымаць яго і спадзяемся, што да таго часу сітуацыя з вайной ва Украіне ўжо сур'ёзна зменіцца".

Саміт NATO прызначаны на 11-12 ліпеня 2023 года. На планы Зяленскага можа паўплываць сітуацыя на фронце, якая можа змяніцца за вясну і пачатак лета.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі