Залужны звольнены, замест яго Зяленскі прызначыў Сырскага

Уладзімір Зяленскі і Валерый Залужны

Уладзімір Зяленскі і Валерый Залужны / t.me/V_Zelenskiy_official/

8 лютага прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся з галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі Украіны Валерыем Залужным, звольніў яго і прапанаваў яму "і надалей быць у камандзе". Якую пасаду ён прапанаваў генералу і які быў адказ, не ўдакладняецца.

Зяленскі змясціў у Telegram іх фота з сустрэчы і кароткі каментар. "Падзякаваў за два гады абароны Украіны, — піша ўкраінскі прэзідэнт. — Абмеркавалі, у якім абнаўленні маюць патрэбу Узброеныя Сілы Украіны. Абмеркавалі таксама, хто можа быць у абноўленым кіраўніцтве Узброеных Сіл Украіны. Час для такога абнаўлення — менавіта цяпер".

"Важная і сур'ёзная размова, напісаў Валерый Залужны пасля сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім. — Прынята рашэнне аб неабходнасці змены падыходаў і стратэгіі. Удзячны ўсім, хто побач. Камандзе Генеральнага штаба, Міністэрства абароны, Прэзідэнту Украіны".

Зяленскі прызначыў генерал-палкоўніка Аляксандра Сырскага новым галоўнакамандуючым УСУ. Дагэтуль ён быў кіраўніком Сухапутных войскаў, арганізаваў славутую Харкаўскую аперацыю ў 2022-м.

З канца студзеня ва Украіне абмяркоўвалі магчымае звальненне генерала Залужнага. З такой ініцыятывай выступіў Зяленскі. Пра гэта шмат пісалі ўплывовыя заходнія выданні. Выказваюцца меркаванні, што паколькі Валерый Залужны мае вялікую папулярнасць не толькі ва ўкраінскім войску, але і ў грамадстве, ўлада ўспрымае яго як патэнцыйнага канкурэнта на будучых выбарах. Пры гэтым сам генерал пра свае палітычныя амбіцыі не заяўляў.

Уладзімір Зяленскі нядаўна заявіў пра неабходнасць "перазагрузкі",  і не толькі ў ваенным сектары. 

Рэакцыя ЗША і NATO на адстаўку Залужнага: суверэннае рашэнне Украіны, працягнем падтрымліваць.

Залужны звольнены, замест яго Зяленскі прызначыў Сырскага
Аляксандр Сырскі / Telegram

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі