Зяленскі прыбыў у Японію на сустрэчу G7

Уладзімір Зяленскі / t.me/V_Zelenskiy_official
Уладзімір Зяленскі / t.me/V_Zelenskiy_official

Уладзімір Зяленскі наведае саміт" Вялікай сямёркі " (G7).

Японія. G7. Важныя сустрэчы з партнёрамі і сябрамі Украіны. Бяспека і ўзмацненне супрацоўніцтва для нашай перамогі. Сёння свет стане бліжэй, — піша прэзідэнт Украіны.

У Японіі плануецца сустрэча Зяленскага з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.

Падчас саміту лідары G7 анансавалі працяг падтрымкі Украіны і новыя санкцыі супраць Расіі. Яны таксама лічаць, што размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі — небяспечна і непрымальна.

G7 — нефармальнае аб'яднанне дзяржаў з найбольш развітымі эканомікамі. Туды ўваходзяць Вялікабрытанія, Германія, Італія, Канада, Францыя, Японія і ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі