Зяленскі — у Эстоніі: проста націскаеш на кнопку — і ўсё, карупцыянера няма
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас афіцыйнага візіту ў Эстонію гаварыў пра развіццё лічбавай эканомікі сваёй краіны і лічбавізацыю дзяржаўных паслуг. Паводле яго слоў, гэта адна з прыярытэтных задач украінскай улады.
"Наш праект "Дзяржава ў смартфоне" паляпшае жыццё грамадзян і ўскладняе жыццё для карупцыянераў, — гаварыў Зяленскі на Лічбавым форуме Digital society sandbox. — Гэта найважнейшая і прыярытэтная задача для нашага маладога ўраду. Проста націскаеш кнопку — і ўсё, карупцыянера няма. І гэта не выбух. Хаця...".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.