З'явілася інструкцыя па кантролю за адпаведнасцю расходаў беларусаў іх даходам

З'явілася інструкцыя па кантролю за адпаведнасцю расходаў беларусаў іх даходам

Міністэрства па падатках і зборах Беларусі распрацавала інструкцыю, у якой распісаны парадак кантролю за адпаведнасцю расходаў грамадзян іх даходам. Дакумент быў апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Як інфармуе БЕЛТА, разлік расходаў і даходаў беларусаў будзе складацца за кожны каляндарны год на падставе дадзеных пра даходы, маёмасць і расходы грамадзян, якія маюць падаткавікі без патрабавання дэкларацыі.  Адзначаецца, што ўсе сумы падчас выканання разлікаў будуць пазначацца ў беларускіх рублях з улікам ранейшых дэнамінацый.

У выпадку, калі расходы грамадзяніна адпавядаюць яго даходам, падаткавікі афармляюць дакумент, які будзе захоўвацца ў падаткавым органе. Калі ж выявяць, што расходы беларуса перавышаюць яго даходы, то на працягу пяці дзён яму будзе дасланае пісьмовае патрабаванне аб дачы тлумачэнняў пра крыніцы даходаў. На падставе тлумачэння робіцца ўдакладнены разлік і прымаецца рашэнне аб неабходнасці выплаты падаходнага падатку з сумы перавышэння, інфармуе партал tut.by.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі