З'явілася папярэджанне пра пагрозу тэрактаў у Маскве

Масква

Масква / ria.ru

Амбасада ЗША ў Расіі заклікае амерыканцаў не наведваць у Маскве масавыя мерапрыемствы ў бліжэйшыя 48 гадзін. Па звестках дыпламатычнага прадстаўніцтва, яны могуць быць атакаваныя "экстрэмістамі". У прыклад прыводзяцца канцэрты. Напэўна, грамадзянам Беларусі, якія клапоцяцца пра сваю бяспеку, іх таксама варта пазбягаць.

Амбасада Вялікабрытаніі ў Маскве таксама выступіла с папярэджаннем. Яна парэкамендавала брытанцам адкласці падарожжы ў Расію.

Расійскія ўлады гэтыя паведамленні пакуль ніяк не пракаментавалі.

17 сакавіка ў Расіі пройдуць прэзідэнцкія выбары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі