Эксклюзіўнае відэа, як затрыманага хлопца з бензапілой выводзяць з ГЦ "Еўропа"

Эксклюзіўнае відэа, як затрыманага хлопца з бензапілой выводзяць з ГЦ "Еўропа"

Еўрарадыё атрымала эксклюзіўнае відэа, як міліцыянеры выводзяць затрыманага хлопца з мінскага ГЦ "Еўропа". 17-гадовы юнак у суботу прыйшоў туды з бензапілой і сякерай, забіў адну жанчыну і параніў яшчэ дзвюх. Зламысніка затрымалі наведвальнікі, следства сцвярджае, што ахова гандлёвага цэнтру бяздзейнічала. Ён пройдзе стацыянарную комплексную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу. Вядома, што затрыманы — студэнт першага курса адной са сталічных ВНУ, ён з заможнай сям'і. Перад тым, як прыйсці ў "Еўропу", юнак выпіў 150 грамаў гарэлкі.

Чалавек, які зняў відэа моманту, калі з будынка выводзілі затрыманага, расказвае, што сам хадзіў па гандлёвым цэнтры. Калі ўсё пачалося, ён ужо выйшаў на вуліцу і пачуў крыкі людзей. Яны выбягалі на вуліцу і крычалі, што "ён там зараз усе вітрыны разнясе".

Аўтар відэа падумаў, што там бойка і зайшоў у гандлёвы цэнтр праз суседні ўваход. Каля "Планеты піца" ляжаў чалавек, вельмі блізка да галавы была бензапіла. На падлозе — лужына крыві. "Я быў у шоку і проста стаяў. Потым пабег да ўваходу і казаў, каб ніхто не заходзіў у будынак. Потым прыехала міліцыя і усіх выгналі", — распавёў Еўрарадыё Уладзімір.

Праз нейкі час з "Еўропы" вывелі хлопца з даўгімі валасамі. Відавочцы спачатку казалі, што гэта не той чалавек і міліцыянеры зноў пабеглі ўнутр цэнтра, кажа Уладзімір. "Спачатку, калі пабачыў гэта ўсё, падумаў, што гэта фільм ці пранк нейкі. Не верылася, што такая сітуацыя магчыма ў Беларусі", — гаворыць відавочца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі