Суха і да +25: надвор'е ў Беларусі 29 красавіка

Веснавы Гродна

Веснавы Гродна / Еўрарадыё

Пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў, чакаецца ў Беларусі 29 красавіка. На змену халоднаму арктычнаму паветру прыйшоў антыцыклон, цэнтр якога цяпер вісіць над Смаленскай вобласцю Расіі, і цёплая паветраная маса, якая паступае з паўднёвага захаду Еўропы.

Тэмпература паветра ўночы складзе плюс 3-9 градусаў, па захадзе да 10-12 па Цэльсіі. Удзень паветра прагрэецца да 19-25 градусаў. А значыць, ужо можна будзе хадзіць без курткі!

У начны і ранішні час у асобных раёнах краіны будзе згушчацца слабы туман. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі