З'явіўся новы электронны сэрвіс для разліку падаходнага падатку з фізасобаў
У Беларусі з'явіўся новы электронны сэрвіс для разліку сумы падаходнага падатку з фізічных асобаў — "Падатковы калькулятар". Ён змешчаны на сайце Міністэрства па падатках і зборах. Кожны карыстальнік можа зрабіць разлік самастойна, трэба толькі ўвесці адаведныя дадзеныя (від прыбытку, яго сума, якая падлягае падаткаабкладанню, наяўнасць асноўнага месца працы, права на падатковыя льготы і іншае).
Чыноўнікі мяркуюць, што новаўвядзенне паспрыяе павышэнню падатковай пісьменнасці насельніцтва нашай краіны.