10 лютага ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра
Па выніках таргоў, якія адбыліся 10 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША па-ранейшаму павялічваецца — з 2,1762 да 2,1847 беларускага рубля. Курс еўра таксама расце — з 2,3857 да 2,3920 беларускага рубля. Курс расійскай валюты працягвае паніжацца: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4246 беларускага (у пятніцу — 3,4269).
Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют аслабеў на 0,11%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.