10 расійскіх дэсантнікаў будуць судзіць ва Украіне
Байцы 98-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі днямі былі затрыманыя на ўкраінскай тэрыторыі. Расійскі бок сцвярджае, што яны там апынуліся "выпадкова".
На допытах дэсантнікі распавялі, што нічога не ведалі пра перакідку іх падраздзялення ва Украіну. Яны лічылі, што знаходзяцца на вучэннях у Растоўскай вобласці Расіі. Пры затрыманні расійскія дэсантнікі не супраціўляліся — склалі зброю.
Як інфармуе тэлеканал ТСН, расіян будуць судзіць ва Украіне. Верагодна, за незаконнае перасячэнне мяжы са зброяй. Нагадаем, у Маскве заявілі, што расійскія вайскоўцы апынуліся ва Украіне "выпадкова". Пра гэта ж учора ў Мінску сказаў і Уладзімір Пуцін.
Расійскія дэсантнікі: Перастаньце пасылаць ва Украіну пацаноў (відэа)
Фота — СБУ