12 гадоў за 1,5 таблеткі "экстазі" — амаль мінімальна магчымы тэрмін

12 гадоў за 1,5 таблеткі "экстазі" — амаль мінімальна магчымы тэрмін

25-гадовую беларуску асудзілі на 12 гадоў калоніі за кантрабанду і незаконную перавозку і захоўванне асабліва небяспечнага рэчыва з мэтай збыту. Наркотык знайшлі ў багажы дзяўчыны, якая вярталася з Паўночнага Кіпра. Адбылося гэта 9 студзеня. Беларуска прыляцела ў Мінск 7-га, аднак яе багаж згубіўся і быў дастаўлены ў Беларусь праз два дні. У аэрапорце мытнік падчас дагляду знайшоў 1,5 таблеткі рэчыва, схаваныя ў шкарпэтках.

"12 гадоў за 1,5 таблеткі наркотыка? Як такое магчыма?!" — пішуць абураныя непрапарцыйна цяжкім пакараннем карыстальнікі сацсетак. Але калі разабрацца, то гэта амаль мінімальна магчымы тэрмін за такое злачынства.

 

Па якіх артыкулах судзілі 25-гадовую беларуску?

Адразу па двух — ч. 3 арт. 228 КК (Кантрабанда) і ч. 3 арт. 328 КК (Незаконны абарот наркатычных сродкаў).

Па частцы 3 артыкула 228 пакаранне складае ад 5 да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй альбо без. Па частцы 3 артыкула 328 — ад 8 да 13 гадоў з канфіскацыяй альбо без.

Наша гераіня атрымала 6 і 10 гадоў адпаведна (магла атрымаць мінімум 5 і 8, максімум — 10 і 13). Тэрміны часткова наклаліся адзін на другі, агулам атрымалася 12 замест 16 гадоў.

 

Пры чым тут кантрабанда?

Наркотыкі перавозіліся праз дзяржаўную мяжу. Калі б іх знайшлі не падчас дагляду багажу ў аэрапорце, а пры ператрусе дома ці ў іншым месцы, справа за кантрабанду не ўзбуджалася б. Адпаведна, пакаранне было б значна меншым.

 

Ці ёсць розніца ў пакаранні за кантрабанду наркотыкаў і кантрабанду, скажам, цытрамону?

Вядома. За цытрамон — толькі штраф альбо да 5 гадоў пазбаўлення волі. За любыя наркотыкі — ад 3 да 7 гадоў. Да наркотыкаў прыроўніваюцца зброя (а таксама яе часткі), выбухоўка, атрута, радыеактыўныя рэчывы. Поўны спіс можна пабачыць у частцы 2 артыкула 228 Крымінальнага кодэкса.

12 гадоў за 1,5 таблеткі "экстазі" — амаль мінімальна магчымы тэрмін

Мінчанка, асуджаная за 1,5 таблеткі экстазі, пакінула іх у багажы

7 студзеня дзяўчына прыбыла ў Мінск на самалёце з Паўночнага Кіпра. Авіяперавозчык згубіў яе багаж, пра што пасажырка заявіла мытнікам. Запаўняючы адпаведную дэкларацыю, яна паведаміла, што ў багажы няма ніякіх забароненых рэчываў.

Чаму тады за кантрабанду 1,5 таблеткі "экстазі" далі ажно 6 гадоў?

Бо судзілі па ч. 3 арт. 228 — за кантрабанду пасля папярэдняй змовы. Там ад 5 да 10. Асуджаная перад палётам паведаміла сваёй сяброўцы, што вязе для яе наркотыкі. "Занычкарыла", як напісала яна. Імаверна, гэтае слова каштавала ёй у выніку некалькіх "лішніх" гадоў калоніі.

 

Што з артыкулам 328? Чаму ажно 10 гадоў усяго за 1,5 таблеткі? За дзясяткі кілаграмаў даюць столькі ж.

Не зусім. Наркотыкі не ўсе аднолькавыя, і пакаранне за іх можа быць розным. Экстазі — наркотык асаблівы. У прэс-рэлізе Вярхоўнага суда яго называюць "асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам, якое не выкарыстоўваецца ў медыцынскіх мэтах — MDMA". А гэта ўжо зусім іншыя тэрміны пакарання. Калі, скажам, за 1,5 грама марыхуаны могуць пакараць толькі абмежаваннем волі альбо максімум 5 гадамі калоніі, то за такую ж колькасць вышэйзгаданага MDMA мінімальны тэрмін — 8 гадоў. А максімальны — ажно 13.

 

То можна сказаць, што 12 гадоў за кантрабанду 1,5 таблетак экстазі — гэта яшчэ мала?

Можна. Па-першае, наркотык у Беларусі прызнаны асабліва небяспечным, і за яго адразу судзяць па 3 частцы 238 артыкула. А па-другое, яго колькасць не мае ніякага значэння. Мінімум 8 гадоў і ўсё.

У дадатак, наша гераіня расказвала сваім знаёмым і сябрам пра тое, што вязе наркотык у Беларусь. І рабіла гэта праз перапіску з асабістага тэлефона. Гэтыя размовы потым сталі доказамі ў судзе, адмаўляцца было бессэнсоўна.

 

Ці можна прывезці наркотыкі ў Беларусь легальна?

Вядома. Пры ўмове, што іх вам прапісаў доктар, а на мяжы вы можаце паказаць рэцэпт і зацверджаную доктарам выпіску з медыцынскай карты (на беларускай альбо рускай мовах). Пры гэтым усе вашы лекі з утрыманнем наркотыкаў павінныя перавозіцца ў заводскай упакоўцы. Падрабязней пра ўсё гэта можна пачытаць на сайце Мытнага камітэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі