12 лістапада ў Беларусі будзе без ападкаў

Восень у Беларусі / Еўрарадыё
Восень у Беларусі / Еўрарадыё

У суботу, 12 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі па поўначы краіны месцамі пройдуць невялікія дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца туман. Вецер будзе заходні парывісты, удзень месцамі па паўночным усходзе да моцнага.

Уначы тэрмометры пакажуць 5-10 цяпла, удзень чакаецца +8...+14. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі