12 лютага ў Беларусі панізіўся курс долара
12 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША панізіўся — з 2,1924 да 2,1919 беларускага рубля. Курс еўра пайшоў угору — з 2,3918 да 2,3923 беларускага рубля. Курс расійскай валюты таксама павысіўся: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4800 беларускага (у аўторак — 3,4286).
Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют аслабеў на 0,75%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.