12 сакавіка ў Беларусі курсы долара і еўра знізіліся
У панядзелак, 12 сакавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9589 да 1,9565 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,4314 да 2,4114 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4541 беларускага (у сераду, 7 сакавіка — 3,4482). Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,11%.
Як інфармавала Еўрарадыё, на мінулых таргах курс долара ЗША знізіўся — з 1,9649 да 1,9589 беларускага рубля, курс еўра вырас — з 2,4236 да 2,4314.