13 кастрычніка ў Беларусі рубель умацаваўся ў дачыненні да ўсіх валютаў
У пятніцу, 13 кастрычніка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША працягнуў зніжэнне — з 1,9677 да 1,9633 беларускага рубля, курс еўра таксама паменшаў — з 2,3325 да 2,3221. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4098 беларускага (у чацвер — 3,4121).
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,19%.
Як паведамляла Еўрарадыё, 12 кастрычніка курс долара ЗША знізіўся — з 1,9711 да 1,9677 беларускага рубля, курс еўра вырас — з 2,3308 да 2,3325.