14 чэрвеня ў Беларусі вырас толькі курс расійскага рубля
14 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара працягваецца зніжацца — з 2,0704 да 2,0655 беларускага рубля, курс еўра таксама ідзе наніз — з 2,3391 да 2,3307 рубля. Павышаецца толькі курс расійскай валюты: сёння за 100 расійскіх рублёў даюць 3,2077 беларускага (у чацвер — 3,2046).
Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют умацаваўся на 0,08%.