14 сакавіка ў Беларусі выраслі курсы ўсіх асноўных валют

14 сакавіка ў Беларусі выраслі курсы ўсіх асноўных валют

У сераду, 14 сакавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША нязначна павялічыўся — з 1,9585 да 1,9589 беларускага рубля, курс еўра вырас больш заўважна — з 2,4132 да 2,4241 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4422 беларускага (у аўторак — 3,4410). 

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валютаў на 0,11%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 13 сакавіка, курс долара ЗША вырас пасля папярэдніх зніжэнняў — з 1,9565 да 1,9585 беларускага рубля, курс еўра таксама пайшоў угару — з 2,4114 да 2,4132 рубля. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі