14 жніўня ў Беларусі істотна вырас курс расійскага рубля
Па выніках таргоў, якія прайшлі 14 жніўня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША па-ранейшаму зніжаецца — з 2,0419 да 2,0415 беларускага рубля. Паменшаў і курс еўра — з 2,2844 да 2,2819 беларускага рубля. Вырас толькі курс расійскай валюты: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1296 беларускага рубля (у аўторак — 3,1129).
Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,27%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.