14:48 Рыбакі пратэстуюць супраць забароны лоўлі рыбы пад Белаазёрскам

Прадстаўнікі таварыства рыбаловаў з Баранавіч прапануюць чыноўнікам перагледзіць палажэнні аб забароне аматарскай лоўлі рыбы на цёплых каналах пад Белазёрскам.
Афіцыйна забарона звязана з прамысловым зарыбленнем штучных збудаванняў і возера Белага.

У міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя палічылі, што пракантраляваць аматарскі вылаў немагчыма, таму ў студзені прынялі жорсткія захады.

Прадстаўнікі таварыства рыбаловаў-аматараў Закрытага акцыянернага
таварыства “Атлант” лічаць, што сітуацыя толькі правакуе браканьерства ў рэгіёне.

Таму ў адмысловым лісце, накіраваным ў розныя ведамствы вобласці і краіны актывісты прапануюць дазволіць лавіць адной вудай і забараніць выкарыстанне донак ды спінінгаў.

Яны таксама просяць звярнуць увагу на возера Белае, дзе, нягледзячы на забарону, знаходзяцца кіламетры браканьерскіх сетак.

Юрась Цвік, Еўрарадыё, Брэст

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі