15 катоў пакінула мінчанка ў гарадской гасцініцы для жывёл

15 катоў пакінула мінчанка ў гарадской гасцініцы для жывёл

У гарадской гасцініцы для жывёл у Мінску жанчына пакінула адразу 15 катоў, паведамляюць "Мінск-Навіны" са словаў дырэктаркі ГП "Фаўна горада" Тамары Царыкоўскай.

Катоў размясцілі ў чатырох нумарах. У асобным нумары — бацька сямейства, якога вылегчалі ў тутэйшым медцэнтры. Яшчэ тры нумары займаюць восем дарослых котак і шэсць кацянятаў (па трое ўзростам 1 месяц і 2,5 месяца). 

Гаспадыня кацінага сямейства спадзяецца знайсці новых гаспадароў для кацянятаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі