15-метровы астэроід праляцеў вельмі блізка ад Зямлі
Па сваіх параметрах ён падобны да метэароіда, які ў пачатку 2013 года ўзарваўся над Уралам.
Як паведамляе РІА "Новости", астэроід праляцеў у 11 тысячах кіламетраў ад нашай планеты. Здарылася гэта ў ноч на суботу.
Астраномы заўважылі касмічнага госця толькі за некалькі гадзінаў да яго пралёту каля Зямлі. Ён быў адкрыты абсерваторыяй, якая знаходзіцца каля возера Байкал.
Расійскія навукоўцы кажуць, што астэроід паляцеў у зону, дзе яго назіранні практычна немагчымыя.